Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

https://anchor.fm/s/41f15004/podcast/rss
1 Followers 2.5K Episodes Claim Ownership
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Episode List

Вольга Вялічка/01.03.2024

Mar 1st, 2024 12:17 PM

Псіхолаг Вольга Вялічка некалькі год працуе з дзецьмі палітвязняў. У сваёй кнізе «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», яна распавядае як дзеці палітзняволеных перажываюць расставанне з роднымі.  

Арцём Шышкоў/29.02.2024

Feb 29th, 2024 5:52 PM

Ён кажа, што любіць усё, што ён робіць, і засяроджана дадае: «У мяне проста няма выбару». І гэта – чыстая праўда. Пару гадоў таму Арцём Шышкоў перажыў працяглы творчы крызіс. Ён не кранаўся сваёй скрыпкі шэсць месяцаў, і справа была не толькі ў парэзаным сухажыллі на руцэ: у нейкі момант стала незразумела, куды і навошта ісці. Але музыкам узроўню Шышкова жыццё і сапраўды не пакідае выбару. І менавіта таму мы ізноўку можам захапляцца дарам гэтага Артыста. 

Інэса Балоціна/28.02.2024

Feb 28th, 2024 8:13 PM

Міжнародны лідар сертыфікацыі ў сферы ляснойгаспадаркі – FSC (Forest Stewardship Council), чые знакі якасці стаяць на мэблі, вырабленай у турмах Беларусі, палітычнымі зняволенымі, з прымяненнем катаванняў, атрымаў патрабаванне расследаваць абставіны выдачы сертыфікатаў. Што такое лясная сертыфікацыя і чаму адпаведныя дакументы атрымлівалі турмы і  прадпрыемствы, звязаныя з Лукашэнкам, радыё Ўнэт пракаментавала экаактывістка і шматгадовая ўдзельніца грамадскага назірання за лясной сертыфікацыяй у Беларусі Інэса Балоціна.

Анатоль Котаў/28.02.2024

Feb 28th, 2024 5:43 AM

"Пайду, пайду, пайду!" – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сябе "сыходзячым" прэзідэнтам. Пра тое, навошта "сыходзячаму прэзідэнту" яшчэ адна электаральная кампанія, ці варта дэмсілам рыхтавацца да наступных выбараў і што будзе з "прэзідэнтам-электам" Святланай Ціханоўскай пасля таго, як скончыцца яе народны мандат, паразмаўляем з палітолагам Анатолем Котавым.  

Аляксей Стэцэнка/23.02.2024

Feb 23rd, 2024 10:22 AM

10 гадоў таму, 20 лютага 2014 Расія распачала ваенную дыверсію супраць Украіны. Менавіта гэта дата з’явілася на расійскім медалі «За вяртанне Крыма». Можна лічыць, што менавіта з гэтага моманту Крэмль абвясціў вайну Украіне. Пра тое, які шлях за гэты час прайшло ўкраінскае грамадства і як расійская прапаганда рыхтавала інфармацыйную глебу для вайсковага ўварвання, абмяркуем з журналістам праекту «Вот так» Аляксеем Стэцэнкам.

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free