Што ты тут забыў

Што ты тут забыў

https://mavecloud.s3mts.ru/storage/feeds/46941.xml
0 Followers 14 Episodes Claim Ownership
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?

Episode List

13. Эмацыйная спадчына. Згубленыя і знайдзеныя боль з любоўю

Feb 5th, 2025 7:51 AM

Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх перажывваннях, звязаных з тым, што неўзабаве яна стане маці. Падчас тэрапіі адбываўся пошук крыніц гэтых перажыванняў, і як гэта часта адбываецца, знайшлося і тое, чаго зусім не шукалі і не чакалі. Бацька і любоў

12. Эмацыйная спадчына. У палоне дзіцячай вернасці

Dec 6th, 2024 6:57 AM

Вітаю, сябры!Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы". 11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый, каб знайсці праўду і вызваліць кліентаў з палону чужых траўм і лаяльнасцей. Падрабязна распавяду пра апошні кейс, гісторыю дачкі і маці, дзяўчынкі ў палоне вернасці сваім дарослым, 44-гадовай дзяўчынкі, якой так цяжка самой стаць маці і жанчынай. 

11. Правілы выжывання

Oct 15th, 2024 8:45 AM

Не давярай нікому, асабліва ўладам;Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй;Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці;Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен;Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; іНе праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш.Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых акалічнасцяў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжывання, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам 

10. Юбілейны 🎂

Sep 10th, 2024 4:45 AM

Вітаю, шаноўныя сябры! Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты )У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж трэцім і чацвертым пакаленнямі з улікам усіх першапачатковых абставін. Падтрымаць падкаст можна праз патрэон https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyuДа наступных сустрэч!

9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў

Aug 12th, 2024 9:28 AM

Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай тэме сталі асновай эпізоду.Дзякуй за падтрымку! да наступных сустрэч

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free