59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся.
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных. Якія пяць гадоў у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.
58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму.
А гэтая байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць. І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца. На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка.
57_ Пра гуканне вясны
А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і навошта беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!
56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца. Дзеля чаго яны рабіліся, як называліся і выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны. Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся. Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!
55_Пра балоты і нячысьцікаў
А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца. Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру высокую і творы, у якіх балоты апяваюцца. То хадзем!