Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

https://cloud.mave.digital/37802
5 Followers 83 Episodes Claim Ownership
Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае.Наш тэлеграм

Episode List

НІЯКАЙ ЭКСКЛЮЗІЎНАСЦІ, ШРАЙЕР І HALF-LIFE 3

Jan 12th, 2025 3:09 PM

Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo. TikTok можа спыніць працу ў ЗША ўжо ў студзені, і гэта моцна ўдарыць па платформе з яе 170 мільёнамі карыстальнікаў. Sony тым часам паказала канцэпт парку забаў па сваіх гульнях, дзе можна будзе страляць у шчэлкуноў у рэальным часе — пакуль гэта толькі прататып. Абмяркуем таксама прагнозы Шрайера на 2025 год, правалы гульняў са штучным інтэлектам і нават магчымы ананс Half-Life 3. Год абяцае быць насычаным, абмяркуем усё, як заўсёды, скучучы з тэмы на тэму. Смачна слухаць.👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў

Dec 28th, 2024 2:00 PM

Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ.І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага кантэнту, новых адкрыццяў і натхнення на любімыя справы. З Новым Годам, Паважаныя❤️[00:00] Што ёсць Мой Роды Гук[11:04] Як падбіраюцца галасы на праекты[45:49] Крышачку пра AniBel[47:22] Пра магчымы хэйт і бюрактратычны бруд[53:03] Пра дапамогу ад ШІ (Блок для Барады) [01:08:22] Нечаканы офтоп[01:12:52] Ці кожная агучка то дубляж? [01:21:22] ЦІ магчыма займацца агучкай дома[01:33:02] Праца перакладчыка і адаптацыя тэкста[01:38:26] Ці магчымы вялікія паказы на беларускай мове? [01:50:56] Што можна атрымаць за данат на Валадара Пярсцёнкаў[02:02:14] Як ставіць голас і палепшыць сваю дыкцыю🟠Мой Родны Гук: https://t.me/moj_rodny_huk🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/144🟠AniBel: https://anibel.net/🟠Кавярня: https://t.me/kavatube👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

ШО ТАМ НА TGA

Dec 27th, 2024 1:32 PM

Вітаем у 69(😏) выпуску! Сёння мы абмяркуем выключна TGA 2024 — нарэшце хоць нешта добрае за гэты год. Хутчэй за ўсё, вы святкуеце Каляды. Спадзяёмся, што паспелі выкласці гэты выпуск своечасова. Са святам вас! Дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе, і яшчэ пачуемся на выходных. Прыемнага праслухоўвання!🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/145🟠Не пагражай Паўднёваму Цэнтралу: https://t.me/vozhyk_voice/121🟠Беларускія Героі мяча і магіі: https://t.me/by_reservation/17👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

Steam у рэкордах, Star Citizen у праблемах, а Stardew у кайфе

Dec 11th, 2024 12:32 PM

Гаворым пра новы рэкорд Steam – 39,2 мільёна гульцоў адначасова! Path of Exile 2, Marvel Rivals і Delta Force узарвалі чарты і сервакі.Разбіраемся, як Star Citizen з бюджэтам у $750 мільёнаў усё яшчэ топчацца на месцы, і чаму Stardew Valley лепшы сродак ад стрэсу, чым кава і мемы пра котак.Карацей, 68-мы выпуск: пасядзім, пагаворым, пасмяемся. Смачна слухаць🟠 Глядзець Німону: https://t.me/moj_rodny_huk/141🟠 Легенда пра Vox Machina: https://anibel.net/cinema/the-legend-of-vox-machina🟠 Чакалкер 2 на беларускай мове: https://t.me/trasiankus/24🟠 Айцікаст: https://open.spotify.com/show/3TVw0ANeLCtpG2fX8gNkjr?si=eLCxJRldQvWXuiPLWa9Zqg🟠 Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613🟠 Expired cringe: https://open.spotify.com/show/0x9K55rPFqYwJ3sZZay3La?si=5piFGQl3QlK9rcshxqN10w🟠 Переклад Stardew valley: https://t.me/lokar_lak/67👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

Steam супраць распрацоўшчыкаў, Microsoft супраць FTC, Ілан супраць займеннікаў

Dec 2nd, 2024 10:15 AM

Ну што, мы гэта зрабілі — ужо трэці тыдзень запар выходзім на сувязь! Гэта, дарэчы, наш 67-ы, і, калі шчыра, самі не верым, што так часта сустракаемся.Гэтым разам разбіраем: Чаму распрацоўшчыкі наехалі на Valve і іх знакамітую 30% камісію, Microsoft апынулася пад ударам FTC, Маск зноў трапіў у драму і прычым тут Avowed, (і ўсё праз займеннікі). А яшчэ: Ubisoft будуе свой “Animal Crossing”, Sony хоча ўдар у партатыўныя гульні, і трохі пра “Кіберпанк” ды “Вядзьмара”.Смачна слухаць 😘 

00:00 Пачатак07:52 FTC атакуе Гугл32:00 FTC атакуе Майкрасофт43:17 Новае супрацоўніцтва CDPR i Netflix57:13 Пазоў супраць Valve
01:04:02 Ubisoft робіць свой Animal Crossing01:09:34 Новая экранізацыя Warcraft01:21:34 Ілан маск супраць займеннікаў01:31:35 Sony робіць новую PSP01:44:14 Лаўнчэр 2К геймс усё❗️Элітарная версія: https://www.patreon.com/piersy 🏆ГУЛЬНЯ/БЛОХЕР ГОДА: https://t.me/schlachcic/260🟠Што мы робім у цемры: 🟠Скажыце яму каб хутчэй падкаст рабілі: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut🟠Вальнадумства: https://open.spotify.com/episode/40Mkeqm1Lr7c7NPIeu3JqZ?si=6a6817856bad472a🟠 Медіажаба: https://open.spotify.com/episode/7q7vxf0u7Syro1tJtNEXt9?si=1c05a3d407364f19👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free