“Першыя” – гэта першы адукацыйны падкаст для моладзі на беларускай мове. Разам з прафесіяналамі абмяркоўваем тэмы экалогіі, культуры, інклюзіі і тэхналогій. Расказваем пра лайфхакі публічных выступаў і пракачваем скілы прэзентацыі. Хутчэй уключай падкаст і станавіся Першым! https://generation.a1.by/

Episode List

Размаўляем пра экалогію

Feb 20th, 2020 12:57 PM

Дзмітрый Смірноў і адзін з аўтараў праекта па перапрацоўцы пластыку ReBottle Кірыл Марыкін гавораць пра тое, як не рабіць з нашай планеты сметнік і дзе шукаць цікавыя і карысныя ідэі для будучых экалагічных стартапаў.

Размаўляем пра тэхналогіі

Feb 10th, 2020 11:31 AM

На сувязі з «Першымі» – Гарвард! Беларус Максім Багдановіч, які зараз навучаецца ў Гарвардскім універсітэце, распавядае, як туды паступіць, якія сучасныя тэхналогіі выкарыстоўваюць у навучальным працэсе ў ЗША, а таксама пра тое, як не баяцца марыць і рэалізоўваць уласныя праекты.

Размаўляем пра інклюзію

Jan 28th, 2020 9:11 AM

Дзмітрый Смірноў і сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» Марына Штрахава пра інклюзіўныя праекты Беларусі, а таксама пра тое, з чаго пачынаць свой праект, дзе шукаць аднадумцаў і чаму важна пераадольваць любыя стэрэатыпы, што пануюць у грамадстве.

Размаўляем пра культуру

Jan 8th, 2020 10:42 AM

У студыі разам з Дзмітрыем Смірновым акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка дзеліцца сваімі лайфхакамі, як распрацаваць цікавую ідэю культурніцкага праекта і знайсці сілы ды натхненне для яе рэалізацыі.

Публічныя выступленні

Nov 26th, 2019 2:40 PM

Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік пра маўленне, стартапы і лайфхакі паспяховага публічнага выступлення. https://generation.a1.by/

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free