65_ Байка пра дух прадпрыймальніцкі і станок Скарыны.
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!
64_Байка пра Заслаўскае гарадзішча “Вал”.
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!
63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі музей дыванкоў маляваных.
Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх, раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш. Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!
62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі мая бабця Надзея. Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!
61_пра фобію Марціна Лютэра, Францыска Скарыну ды “замах на забойства”.
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. То хадзем! https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb