Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

https://anchor.fm/s/41f15004/podcast/rss
1 Followers 2.5K Episodes Claim Ownership
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Episode List

“Invictus 1863”/23.01.2024

Jan 23rd, 2024 2:30 PM

Праз паўгады пасля стварэння ў Беластоку клуба гістарычнай рэканструкцыі адбылася яго прэзентацыя. Прымеркавалі яе да пачатку Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага беларусам як "Паўстанне Каліноўскага". У хабе “Новая зямля” ўдзельнікі клуба прадсталі са зброяй і ў адзенні паўстанцаў таго перыяду і заклікалі далучацца да сваіх шэрагаў.

"Касары"/23.01.2024

Jan 23rd, 2024 8:39 AM

"Касары"-- гурт, які адраджае ў Варшаве ўнікальную спеўную традыцыю беларусаў. Пабывалі на іх рэпетыцыі.

Канферэнцыя “Джыджытал для эмігрантаў у Польшчы”/23.01.2024

Jan 23rd, 2024 7:31 AM

Канферэнцыя была арганізавана анлайн-школай ІТ і маркетынга К2 і праводзілася ў афлайн і анлайн-фармаце. Прагучала, што Польшча істотна адстае ў выкарыстанні ІТ- і лічбавых тэхналогій ад Беларусі, але пераезд вялікай колькасці дасведчаных спецыялістаў, засваенне эмігрантамі новых спецыяльнасцей можа хутка змяніць сітуацыю. Чаму абяцаюць навучыць--слухайце ў нашым рэпартажы.

Мова Нанова/22.01.2024

Jan 22nd, 2024 11:36 AM

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адзначаюць 10-годдзе. Гэта адбываецца ў складаных умовах, калі і мноія выкладчыкі, і шмат хто са слухачоў мусіцлі ўцякаць з краіны, а саму ўстанову, якая ладзіла курсы, улады ліквідавалі. Тым не менш, «Мова Нанова» зараз сустракаюць беларусаў шмат у якіх гарадах і краінах і працягваюць карыстацца папулярнасцю. Распавядае суарганізатарка курсаў у Варшаве Алеся Каролік. 

Акцыя салідарнасці ў Беластоку з рэпрэсаванымі дзеячамі культуры/21.01.2024

Jan 21st, 2024 7:30 PM

Беларусы прыйшлі да Генеральнага консульства РБ у Беластоку, каб выказаць сваю салідарнасць са зняволеннымі музыкамі гуртоў Tor band і Nizkiz, а таксама іншымі дзеячамі культуры, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх палітвязняў і казалі аб важнасці культуры ў жыцці народа.  

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free