Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

https://anchor.fm/s/41f15004/podcast/rss
1 Followers 2.5K Episodes Claim Ownership
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Episode List

Алеся Каролік, Дзень роднай мовы

Feb 21st, 2024 1:05 PM

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.  Калі верыць афіцыйным даным, у нашай краіне беларускую мову лічаць роднай крыху больш за 60% насельніцтва.  Прычым дома па-беларуску размаўляе менш за траціну нашых суайчыннікаў. Пра тое, як заахвоціць беларусаў размаўляць на сваёй мове, абмяркуем з суарганізатаркай курсаў «Мова Нанова з Варшавы»  Алесяй Каролік.

Андрэй Новік/20.02.2024

Feb 20th, 2024 4:29 PM

На Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю назвалі пераможцаў беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Яе журы ацэньвалі ўсё лепшае, што з'явілася ў нашым кіно за апошнія некалькі гадоў. Адразу некалькі ўзнагарод забрала «Ператрымка» – першы эпізод белсатаўскага серыялу «Працэсы». Галоўную ролю – амапаўца Мікалая – у альманаху сыграў Андрэй Новік. Яго бліскучую акцёрскую работу ацанілі і гледачы, і кінакрытыкі, прысудзіўшы Новіку перамогу ў намінацыі «найлепшы акцёр». 

Андрэй Янушкевіч/20.02.2024

Feb 20th, 2024 11:29 AM

Самы вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч адкрыў у Варшаве сваю кнігарню, і гэта – галоўная кніжная навіна апошніх тыдняў. Прыгожая і надзвычай чаканая беларускімі чытачамі падзея супала з дзесяцігоддзем выдавецтва.

Яўген Мачалаў/16.02.2024

Feb 16th, 2024 8:06 AM

З журналістам-аглядальнікам «Білорусько-українськага спостерігача» Яўгенам Мачалавым абмеркавалі, ці зможа Трамп прымусіць Зяленскага і Пуціна да перамоў, навошта ў Беларусі абвясцілі «контртэрарыстычную аперацыю» на мяжы з Украінай і ці не стала адстаўка Залужнага падарункам расійскай прапагандзе ў разгар вайны.

Аляксандра Ананьева: «Speed dating» у Варшаве

Feb 14th, 2024 10:20 AM

«Speed dating» альбо «хуткія спатканні» - гэта сучасны спосаб знаёмстваў, у якім удзельнікі абмежаваную колькасць часу камунікуюць з кожным з патэнцыйных партнёраў.  Акрамя таго сярод мігрантаў запатрабаваны speed friending сустрэчы, на якіх можна знайсці сяброў.  Як выглядаюць "хуткія спатканні", хто на іх прыходзіць і ці сапраўды там можна знайсці сваю палову, паразмаўляем з арганізатарам speed dating  вечарын у Варшаве Аляксандрай Ананьевай.

Get this podcast on your phone, Free

Create Your Podcast In Minutes

  • Full-featured podcast site
  • Unlimited storage and bandwidth
  • Comprehensive podcast stats
  • Distribute to Apple Podcasts, Spotify, and more
  • Make money with your podcast
Get Started
It is Free