Аляксандра Шапаліна: чаму не зарэгістравалі Надзеждзіна?/09.01.2024
Праціўніка вайны Барыса Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расіі. Цэнтральная выбарчая камісія прызнала несапраўднымі 9 са 105 тысяч подпісаў у падтрымку апазіцыянера. Гэта і стала фармальнай прычынай яго адхілення ад прэзідэнцкай гонкі. Палітык заявіў, што адмова ў рэгістрацыі стала для яго чаканым рашэннем і заклікаў паплечнікаў не апускаць рукі. Пра тое, чаму Крэмль не дапусціў Надзеждзіна да выбараў, ці зможа апазіцыйны палітык вывесці пратэстны электарат на вуліцы і за каго будуць галасаваць расейцы, якія не падтрымліваюць вайну, паразмаўляем з рэдактаркай праекту «Вот так» Сашай Шапалінай.
Дар'я Гардзейчык: Віленскі ўніверсітэт vs Гродзенскі ўніверсітэт/08.02.2024
У 2020 годзе Дар’я Гардзейчык была вымушана пакінуць Беларусь, а разам з ёй і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе яна вывучала філалогію. Новай alma mater для Дар’і стаў Віленскі ўніверсітэт, які якраз у гэты час адкрыў стыпендыю для беларусаў. Праз тры з паловай гады дзяўчына атрымала дыплом маркетолага. Пра тое, чым адрозніваецца адукацыя ва ўніверсітэтах Гродна і Вільні, якія магчымасці дае статус студэнта Віленскага ўнівесітэта і як праходзіць выпускны ў адной з найстарэшых навучальных устаноў Еўропы, Дар’я Гардзейчык расказала радыё Ўнэт.
«Паданні старога месца»: Алена Вахрамеева і Сяргей Беркутаў/07.01.2024
«Паданні старога месца» – так называецца серыя аўдыёпаткастаў пра гістарычныя і культурныя асаблівасці Беларусі. Аўтары праекту журналісты Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева кажуць, што іх мэта – захаванне і шанаванне беларускай культурнай спадчыны. У падкастах можна паслухаць беларускія легенды, створаныя і апрацаваныя айчыннымі пісьменнікамі. А агучваюць беларускія міфы – культурныя дзеячы, якія падтрымалі народныя пратэсты ў жніўні 2020 года.
Гучыць "Скарынаўка"/06.01.2024
У апошні дзень студзеня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася вялікая падзея. Беларусы ўпершыню пачулі духоўныя творы кампазітара Міколы Куліковіча. Яго музыку ў перакладах айца Аляксандра Надсана выконваў беларускі Concordia Choir пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай. Менавіта яна і прывезла ў Варшаву ўнікальныя партытуры лонданскіх архіваў знакамітай «Скарынаўкі».
«Свая мова»: паслухайце, як гучаць падляшскія гаворкі/30.01.2024
Падляшша… Цягам стагоддзяў на гэтым абшары суседнічалі самыя розныя плямёны, што паўплывала і на структуру рэгіёну і, канечне,на яго моўную сітуацыю. Чыжы, Дубічы Царкоўныя, Орля, Гайнаўка і Белавежа – у штодзённым жыцці жыхары гэтых мясцовасцей карыстаюцца сваімі дыялектамі, гаворкамі, сваімі «гварамі».