Ірына Мышкавец пра бібліятэку "Чытальня"/29.01.2024
У Цэнтры беларускай салідарнасці і культуры ў Вільні адкрылася беларуская бібліятэка «Чытальня». Гэта першая рэалізаваная ідэя праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. Пра тое, ці шмат людзей сёння чытае папяровыя кнігі, у чым адметнасць новай бібліятэкі і колькі грошай пайшло на яе адкрыццё, паразмаўляем з госцяй Радыё Ўнэт, стваральніца праекту «Чытальня» Ірынай Мышкавец.
Кінафестываль "1084. На мяжы"
Ва ўкраінскім Тэрнопалі некалькі дзён праходзіў рэгіянальны этап беларуска-ўкраінскага фестывалю дакументальнага кіно “1084. На мяжы”. 1084 кіламетры складае супольная мяжа Беларусі і Украіны. Таму менавіта такую назву выбралі для фестываля.
Выстава ў Тэрнопалі/25.01.2024
У Тэрнопалі адкрылася выстава мастачак трох краін. Полька Інга Дашык не змагла прыехаць на выставу. Украінка Катэрына Каліснык імкнулася паказаць культурныя традыцыі і наратывы светапогляду, а беларуска Ганна Кудзіна адлюстравала ў сваіх творах палітычнае змаганне і трагедыю беларусаў апошніх гадоў.
Андрэй Стрыжак /24.01.2024
Беларускія сілавікі ў адным са сваіх каналаў паведамілі, што яны нібыта атрымалі доступ да спісаў людзей, якія данацілі ў фонд салідарнасці BySol і на гэтай падставе праводзяць самы маштабны ператрус. Мы папрасілі Андрэя Стрыжака пракаментаваць сітуацыю.
Аляксандр Казак/24.01.2024
Ці варта Захаду рыхтавацца да поўнамаштабнай вайны з Расіяй, якую ролю ў патэнцыйным канфлікце можа адыграць Беларусь і ў чым адметнасць новай ваеннай дактрыны Лукашэнкі, паразмаўляем з палітолагам, спецыялістам у нацыянальнай бяспецы Аляксандрам Казаком.